Ты пазванi!

Я так сумую па табе!
Таму хутчэй мне пазвані,
Каб не праходзілі ў журбе
Гумовыя хвіліны, дні!

Каб не зляцелі ў небыццё
Мае надзеі, планы, мроі,
Званком тваім вярні жыццё
Даўно пражытае, былое!

Вярні чароўны бляск вачэй,
Вільготных вуснаў асалоду
І тлум, і казачнасць начэй,
І нецярплівасць іх прыходу!

Ты пазвані, развей мой сум,
Бо моцна па табе сумую.
Мо адракуся цяжкіх дум,
Як толькі голас твой пачую.

Ты пазвані! Вярні мяне
Званком тваім у час юначы
І ён мне з'явіцца у сне
А гэты верш званок аддзячыць.


Рецензии