Добрай ранiцы. Мы з Беларусi

Добрай раніцы. Мы з Беларусі (а не "Белоруссии").
Склаўся лёс так, што мы выпадкова знаходзімся ў Грузіі.
Але нашыя справы маглі быць, магчыма, і горшыя...
За часовы прытулак табе шчыра дзякуем, Georgia.

І гэтая музыка будзе вечнай,
Калі ты родам з Маладзечна.
І я не адпушчу цябе так хутка,
Калі ты прыехаў з Навагрудка.

Нас усіх аб'ядноувае мэта вярнуцца дадому.
Будзем разам трымацца. Лягчэй так – любому вядома.
Нас усіх аб'ядноувае нашая родная мова.
Не сумуйце, сябры, з вамі вашая Саша Куркова.

Танчы са мной, калі ты з Вілейкі –
Музыка не дасць самкнуць павекі.
Рухайся ў рытме, калі ты з Оршы,
Не будзеш траціць на лекі грошы.

І пакуль існуе мая музыка – міксы і сэты,
Я нікому не дам сумаваць. Усё роўна мне – дзе ты.
Калі ты беларус, зразумееш мяне ты з паўслова.
Не сумуйце, сябры, з вамі ўсё яшчэ Саша Куркова.

У сэрцы не будзе пустога месца,
Калі ты мяне чуеш з Брэста.
А калі ты сам – Брэст… Такая справа...
Я вып'ю за цябе. Героям слава!

10.08.2022


Рецензии