Жнiвень пралятае, як iмгненне...
Жнівень пралятае, як імгненне,
Як насенне з ветрам – дзьмухаўцоў.
Жнівень мой, апошняе сумненне
Ты развей мне песнямі тварцоў.
Жнівень мой, апошняе сумненне
Ты пакінь на яблынях іржой.
Зноў кахання вечнага адценне
Ахінае сёння нас з табой.
Зноў кахання вернага адценне –
На губах тваіх – хачу я піць,
Каб сляды апошняга сумнення
У віне жадання утапіць.
Зноў табой у сэрцы захапленне,
Зноў такая цяга да цябе!
Да цябе душы маёй імкненне,
І маё маленне аб табе!
10. 08. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122081000208