Патрэба. Курковай
Мець чарку, шкварку і лусту хлеба
На ліпкім ад часу і тлушчу стале.
Але час змяніўся, людзі сталі іншымі,
Сёння сэрца просіцца да новай вышыні,
Як бярозавы сок бяжыць уверх па ствале.
Па ствале яшчэ часам ляцяць кулі:
У людзей, якіх нахабна падманулі,
Якія выйшлі шукаць праўду на плошчы.
Ты іх добра ведаеш: гэта твае суседзі,
Не абстрактныя змагары за мяжой недзе,
І ты ведаеш, што гэтых людзей большасць.
Замест прыпева:
Калі скончацца чаркі-шкваркі і ты даясі апошні хлеб,
Табе захочацца чагосьці большага, акрамя гэтых патрэб,
Можа быць – свежага паветра, можа – роднага слова,
Знайдзі гэты беларускі рэп – яго спявае Саша Куркова.
07.08.2022
Свидетельство о публикации №122080707344