Хутка пеунi заспяваюць...
Хутка пеўні заспяваюць.
Наша вуліца прачнецца.
І сусед да лесу выйдзе,
Да вачэй руку падніме,
Углядацца ўдалеч будзе,
Пойдзе дождж які, ці не?
Хутка пеўні заспяваюць.
Багдановіча закрыю
І таксама к лесу выйду
Паздароўкацца з суседам.
Хутка пеўні заспяваюць.
Баба Ліда выйдзе з хаты,
Павядзе свайго сабачку.
Ларык з ёй пашкандыбае…
Хутка пеўні заспяваюць.
Лена выганіць карову.
Мацюкнецца дзесь Іван…
Хутка пеўні заспяваюць.
А пакуль так ціха-ціха,
Што здаецца, ў цэлым свеце
Толькі музыка і я…
Ды адкрыты Багдановіч.
Колькі раз ужо чытаю
Яго “Слуцкія ткачыхі”…
Хутка пеўні заспяваюць.
Над касцёлам сонца ўзыдзе.
Заблішчаць пад сонцам флёксы.
Я прылягу на гадзінку.
Хутка пеўні заспяваюць.
Дзень настане, дзень нядзельны.
Паднядзеляцца навокал
Неба, лес, трава і хата…
Заспявалі б толькі пеўні!
07. 08. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122080700515