Як пахавалi тату...
Як пахавалі тату, ў хуткім часе
Кароўка здохла наша.
А ў калгасе
Не выпісаць было кароўку.
Адна бяда ні раз не прыйдзе,
Бо цягне за сабой бяду.
А тая сядзе дзесь на прызбе,
Глядзіць сумотна ў лебяду...
Але ці трэба нам абходзіць,
Што літасцівы Бог дае?
Адна бяда ні раз не ходзіць,
Але любая растае…
На кніжцы ў бацькі былі грошы,
Але не ўзяць, пакуль паўгода
З яго сканання не міне…
Як без кароўкі? Не харошы
Ўжо ні сняданак, ні абед,
Не павячэраеш як след.
І недзе цёлку мы прыдбалі,
А потым грошы ўжо вярталі,
І тую Рыжку гадавалі,
І бульбачку мы ёй давалі,
І верылі, і цвёрда зналі,
Што будзем хутка мы з кароўкай,
Як пагуляе наша цёлка…
І наша Рыжка пагуляла,
І малачко даваць нам стала.
Смачней было яно за сала!
Вось так матуля і жыла.
І малачко сваё піла.
Пасля прыехала у Мінск,
У маёй хаце стала жыць
І малачко з пакетаў піць…
Як пахавалі бацьку, ў хуткім часе
Кароўка здохла, ды ў калгасе
Было кароўку не купіць…
Хіба што зараз лепей жыць...
07. 08. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122080700410