Цiшыня

Пераклад на беларускую мову зь гішпанскай верша Актавіё Паса "Silencio"

Падобна таму, як на ральлі музыкі
прарастае нота,
якая вібруе, расьце і танчэе,
да пары, калі ў іншай музыцы не змаўкае,
на глыбіні цішыні сталее іншая цішыня,
гудучая вежа і шпага,
і пухне й кружляе, і захапляе,
асыпае звышынь нашы мроі,
спадзевы, ўспаміны,
пякельныя хібы, прамашкі,
мы спрабуем крычаць, але ў горле
крык камяняее:
калі цішыня растае
у памежных цішынях.


Рецензии