З днём нараджэння
Быццам дзiўнае кiно.
Ўсё было: i ветры гнулi,
I каханне, i цяпло…
Толькi сэрца ўсё спявае,
Зоркай свецiцца душа.
Льюцца песнi па-над гаем,
Кружыць лёс на вiражах…
Голас зычны сэрцы цвялiць,
Лашчыць гукаў перабор.
Ды ляцiць з вятрамi ўдалi,
Рэхам скача сярод гор.
Дзiўны голас салаўiны
Па жыццi цябе вядзе.
Усхваляеш край радзiмы,
З iм у шчасцi i ў нудзе.
Свидетельство о публикации №122080601897