Мой сон

Паміж намі няма больш мяжы
І край родны мне больш не чужы -
Гэта мроя ці можа мой сон,
Ці жаданне шчаслівейшых дзён?

Прыпеў:
Мой сон! Мой сон!
Мне гэта ўсё здаецца!
Дзівосны ён,
Што аж душа смяецца!


Можа гэта жаданне святла,
Каб вясна к нам у хаты прышла,
Каб з ёй кожны у родным краю
Адшукаў долю, радасць сваю!

Прыпеў:
Мой сон! Мой сон!
Мне гэта ўсё здаецца!
Дзівосны ён,
Што аж душа смяецца!

Каб не трэба у выгнанні сядзець,
На Радзіму ваўкамі глядзець,
Сцерагчыся знаёмых, сяброў,
Рабіць сказы ўсё з правільных слоў.

Прыпеў:
Мой сон! Мой сон!
Мне гэта ўсё здаецца!
Дзівосны ён,
Што аж душа смяецца!

Пры размове не зрэць па баках,
Пры чужых не хрысціцца крастах
А прыехаць, не знаўшы мяжы,
І хрысціцца на крыж не чужы.

Прыпеў:
Мой сон! Мой сон!
Мне гэта ўсё здаецца!
Дзівосны ён,
Што аж душа смяецца!

 Але ўсё  ж паміж намі мяжа.
Родны край засцілае імжа,
Не вясновы кужэльны туман -
Гэта сон і чаканняў абман.

Прыпеў:
Мой сон! Мой сон!
Мне гэта ўсё здаецца!
Дзівосны ён,
Што аж душа смяецца!


Рецензии