Цела, адзiнае цела...

Пераклад на беларускую мову зь гішпанскай верша Актавіё Паса "Un cuerpo, un cuerpo solo"

Цела, адзінае цела, адзінае цэлае,
разьліваецца цела, як дзень,
як начны цень;
зіхаценьне пасмаў,
якое ніколі не зацямняецца
прыцемкамі маіх дотыкаў;
горла, грудзі поўняцца золкам,
што ачольвае мора;
масточкі шчыкалатак,
сьцёгны, што паглыбляюцца ў поўдню зялёныя хвалі,
адкрываецца сэрца,
напаўняецца пенай
праз адну толькі шыю;
пара рук, што як словы,
уваходзяць абодва адно ўва адно...

Тое, што ўвільвае хутка, —
вільготная, цёмная мара,
зорка, ці зьнічка,
гэтыя вусны і дзёсны,
і дзікунскія вочы,
распранае мяне да галізны,
развуглёная ласка
робіць мяне звадкаваным,
а потым і парам дрыготкім;
верхавіна абдымкаў,
плён натуры шматлікай.


Рецензии