НАШЫ ДУШЫ
То спяваюць, бы птушкi над гаем.
То бушуюць тайфунам,
То ад горкае праўды рыдаюць.
Нашы душы, як скрыпка,
I пяюць, i смуткуюць часамi.
Слёзы льюць над памылкай,
То, як альт, узарвуцца басамi.
Розным голасам душы
Нам пра беды i шчасце гамоняць,
То чароўна, як гуслi,
То ратуюць нас с крыкам дракона…
Жыць ў гармонii з песней,
Што лiецца ад сэрца з душою –
Даць душы шлях у вечнасць,
Не крапiць свае сцежкi слязою…
Свидетельство о публикации №122080407267