Надыходзiць ранне залатое...
Надыходзіць ранне залатое
Пад маёй зялёнаю гарой –
Смужнае, туманнае, грыбное,
Як калі спаткаліся з табой.
І таму да раніцы не спіцца,
Каб не прапусціць шчаслівы міг,
Як над лесам зноў зазіхаціцца
Сум маіх не выдадзеных кніг.
Паплыве з туманамі далёка,
Высмагне пад сонцам залатым,
І пяшчотай жнівеньская спёка
Адгукнецца ў сэрцы маладым.
І спяваюць, нібы ў караоке,
Пеўні – у нябачны мікрафон.
І праз спевы погляд твой глыбокі
Праганяе мой апошні сон.
Прыязджай у залатое ранне
Пад маёй зялёнаю гарой!
Смужнае, жаданае каханне,
Дзякуй, што сустрэліся з табой!
03. 08. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122080300993