Лупiць дождж такi, што слёзы льюцца...

***
Лупіць дождж такі, што слёзы льюцца
Ад наіўнай радасці душы,
Што мне песні шчырыя ўдаюцца
У зямной нязведанай глушы.

Гэта слёзы радасці… і болю
Ад таго, што мне не паюнець.
Але даў Гасподзь такую долю,
Што з дажджамі я вучуся пець.

Я у іх галоўнаму вучуся:
Як змываць запыленасць-імглу.
Вось чаму і песняю ліюся,
Вось чаму іначай не магу.

Іншыя дажджоў няхай баяцца,
Бо без пылу ў іх няма душы.
Буду разам з дожджыкам смяяцца
Ў бласлаўлёнай Госпадам глушы.

03. 08. 2022 г.


Рецензии