Перад усходам
Сплятаюць з туманоў касу,
Ля ганка стромкія вяргіні
Збіраюць шчодрую расу.
Начная цемра адыходзіць –
Ёй не хапае болей сіл,
Бо светлым лапікам на ўсходзе
Ледзь засвяціўся небасхіл.
Дабразычлівая зязюля
Гадоў не лічыць салаўям,
Рабін пунсовыя кашулі
У сне ўжо мрояцца гаям.
Начы азяблай прахалода
З апошняй знічкаю плыве,
І цішыня перад усходам
З духмяных траў гарбату п’е.
Свидетельство о публикации №122080301226