***
Як журчаць ручаі,
І ў кожнай гэтай каплі мора
Адлюстраванне зямлі.
Без вады не бывае жыцця.
Кожнаму ў свеце патрэбна яна:
Усім жывёлам, раслінам і дрэвам,
І канешне водным ўсім жыхарам
Вада мае розныя формы:
Лёд, ён халодны і цвёрды,
У зімовы час з'яўляецца, а недзе і раней.
На катку мы яго любім, але на дарозе - не.
Вада бывае ў форме пара,
Які з'яўляецца ад жару,
Але я магу бясконца глядзець,
Як вада ў вадкай форме прыгожа плыве.
Паглядзі, як плывуць воды,
Як журчаць ручаі,
І ў кожнай гэтай каплі мора
Адлюстраванне зямлі.
Свидетельство о публикации №122080202780