Жыць можна у Нью Ёрку, у Маскве
У Лондане туманным, ля Эльбрусу,
Жыць можна ў Мадрыдзе, на Няве.
Але найлепш - у роднай Беларусі.
Ты можаш дыхаць водарам марскім,
Купацца ў цёплых хвалях акіяну.
А я ўлюбёна ў краявід лясны,
Мне не патрэбны птушкі пеліканы.
Ты любіш есці сушы, бешбермак,
Ты любіш хумус, піцу, хачапуры.
А мне найлепшы ў цэлым свеце смак
Заціркі той, што я ела ў бабулі.
Ты можаш там па авеню гуляць,
Хайд Парк наведваць кожную нядзелю.
А мне ў полі хочацца спяваць,
Глядзець, як птушкі ў небе праляцелі.
Жыць хочуць у Нью - Ёрку, у Маскве,
У Лондане далёкім, ля Эльбрусу.
Жыць хочуць у Парыжы, на Няве,
А мне жывецца добра ў Беларусі!
Свидетельство о публикации №122080201957