I колькi б вершау не было...

І колькі б вершаў не было,
А мне іх мала.
Мне трэба сэрца каб жыло,
Душа спявала.

Здаецца : хопіць ужо, усё!
Звычайнай стала.
А голас шэпча: " Шчэ не ўсё,
Не ўсё сказала!"

І зноў пішу, і зноў жыву
Радкі складаю.
Я гэта сапраўды люблю,
Душа лятае.

Адзін радок, пасля другі.
І верш зайграе.
Няма ні суму, ні тугі-
Душа спявае.


Рецензии