Настрой
І віруе шчасце,
І душа смяецца,
І душа жыве!
Хіба перайначыш
Незямное шчасце,
Што бліскучым промнем
Грае на траве?!
Раніцою тлумнай
Стане ветла-ветла:
Там успыхне ружа!..
Тут успыхне цень!
І ў гэтым свеце
Галаском санетаў
Паляціць за хмары
Ліпеньскі твой цень...
Несканчоным звонам
Забруіцца: росы!
І ляцяць з лісточка,
Быццам матылькі.
І распусціць жыта
Залатыя косы,
А з'яднае ў косах
Кветкі, каласкі.
Пашапочуць дрэвы -
І зальюцца птушкі.
Павуцінка лопне,
Струнка гусляра!..
Там, ля сіняй рэчкі,
Стануць віцца стужкі,
Белым і чырвоным
Соннага кастра.
І ўзыдзе сонца,
Запалоніць шчасце.
А душа хай плача,
Любіць і жыве!
Ну, а я, удзячны,
Расцалую шчасце,
Што пасецца промнем
На маёй траве!..
Свидетельство о публикации №122080102519