Лупiць дождж такi, што немагчыма...
Лупіць дождж такі, што немагчыма!
Як люблю я летнія дажджы!
Але лета прабягае міма.
Ад яго кахання ўжо не жджы.
Бо наўрад ці моцна пацалуе,
Хіба што абніме шчэ разок
Вось такім дажджом і засумуе
Ды падорыць ласкавы радок.
Прыпячэ ўканцы, відаць, і пойдзе,
А вярнуцца не захоча больш.
Недзе там другога сабе знойдзе.
Так што лета вершам не трывож.
Прыйдзе восень. Мне не маладому
Ў самы раз кахаць яе, любіць.
Сядзем з ёю ў полі на салому,
Пра каханне будзем гаварыць.
Мне яна раскажа пра работу,
Пра грыбы, пра бульбу, пра жыццё.
Потым пастаім яшчэ ля плоту,
Каб прадоўжыць шчасця небыццё…
31. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122073106538