Пацеркi

               Эпіграф:"En ti me he silenciado…
El corazon del mundo
esta en tus ojos, que se vuelan
mirandome"(Julia de Burgos)   


Інтымнае маўчаньне...
Я ў сэрцаве тваім схаваўся
Каб сьніць цябе...

Каб выканаць табе пад ружоваю поўняю
Маўклівую песьню поўнасьці!
Але я абязмовіўся.
Гэта самы золак каханьня,
Які, змораны, нараджаецца ў пакутлівых спазмах, —
Чаму мне баліць?

Адкажы мне маўчаньнем,
Альбо крыкам адчаю —
Я жадаю і зычу цябе кожным сном,
Кожнай мрояй,
Сьлязой і ўсьмешкай,
Досьведам і непрытомнасьцю.
Мне ўжо меньш баліць...

Відаць, крык мацнейшы за пацеры,
Але ж мае вершы
Зьбіраюцца ў пацеркі псальмаў
Твайго бязмоўя,
Майго шматслоўя.
Так і гадзіны будуюць скляпеньні,
У якіх пасяляюцца крозы.

Схаваюся ў сэрцы,
Каб сьніць цябе.


Рецензии