Сiбiр
Ізноў нараджае засмучаны дзень.
І глуха раве згаладалы алень
У белым мярцвеючым лесе.
А недзе, на ўскрайку дрымотнай тайгі,
Здзічэлаю зграяй пануюць ваўкі:
На снезе шукаюць сляды-ланцужкі,
Па доўгім іголістым снезе...
Навокал, куды б ні сягаў мой пагляд, -
Курыць белай сталлю сцябло, далягляд!..
І гэты агонь, - ён і мора і чад, -
Тчэ зло. На душу закаханую лезе.
Свидетельство о публикации №122073103847