Дубы
Стаяць удвух, як верныя сябры.
Каторы век, і ў радасці, і ў горы,
Каторы дзень, і маразамі, і на вятры...
Дубы з мінуўшчыны - праз халады, пяшчоты -
Таемным шэптам сустракаюць свет,
Што нам напоіць ды ўзвядзе калоссе
І зноў ад сонца прынясе прывет!
Ад тых дубоў неўміруча б'ецца
Праменьчык лета і цяпло жыцця,
Любоў маленства ў музыцы санетаў,
Што гартавалася сілай пачуцця.
Як-дзе бацькі іх старасць вызнавалі
Ды адышлі ў іншыя часы...
Іх крыж і шлях нябачнымі рукамі
Забралі ў неба ноч і галасы.
А дзеці выраслі зялёнаю сцяною,
Каб узмацніць ды свой падоўжыць род,
Каб на зямлі, дзе ўсё бурляць азёры,
Самім ісці да вечнага штогод.
Не раз тут зменяцца людскія пакаленні.
Ізноў пажоўкне, каб расці, трава.
На папялішчы ўздымуцца сядзібы,
І пасівее раптам галава.
І толькі ім, дубам, свая дарога,
Свой таямнічы водбліск у цішы,
Свая ўсмешка ля паўночных зорак, -
Няўмольны плач заручанай душы...
Свидетельство о публикации №122073103621