Росны кiлiм

Дождж шапаціць у дрэвах,
Слівы цалуе пяшчотна.
Ноч на двары і залева
З неба плыве бестурботна.

Кроплі сцякаюць з лістоты
Знічкамі ў жар  ліхтара.
Долу змываюць турботы,
Сну, адпачынку пара.

Дождж за вакном аціхае,
Кужаль туману плыве.
Месяц з’явіўся і ззяе
Росны кілім на траве.


Рецензии