Майму каханню

Я цябе кахаў пад песні салаўіныя,
Вуснаў цалаваў сунічны рай.
Ты адна была таго прычынаю,
Што ў туман ахінуў дрэвы май!

Бляск вачэй тваіх іскрыўся зораны
І чаканне напаўняла казкай грудзі.
Мы былі з табой каханнем змораны
І жаданнем апынуцца ў блудзе!

Водар валасоў тваіх дурманіў мроі,
Пацалункі распалялі жар крыві.
Ты была  багіняй незямною,
Ёй жа ў маім сэрцы  і жыві!

Я цябе пад песні салаўіныя
Беспрытомна цалаваў да слёз.
Стала ты навек маёй жанчынаю,
Падарункам, які даў мне лёс!


Рецензии