Ядавiты павук
Наваколле схаваў павуцiннем.
Ды з махнатаю хваткаю з рук
Поiць ядам авечак «бязвiнных».
Напаўняе кiлiшкi штодня,
Разбаўляе пiтво сокам церпкiм.
У пiсклявым бляяннi хлусня
Цёмнай хмарай разносiцца ветрам.
Мудрым сэрцы свiдруе агнём,
Дае коўдру хлуслiвую хiтрым.
Узмацняецца страх дзень за днём,
Кружыць чорны павук па-над мiрам.
Кожны момант мяняецца Свет,
Яд губляе труцiзну паволi.
Бруд асядзе у сэрцах, як след,
Павуцiннем абвiтаю долi…
Свидетельство о публикации №122072903643