Аснарэуския сны

Я звычайны хлопец: сольскі, крэўскі –
Дзесь адтуль. Але тады чаму
Да мяне прыходзіць Аснарэўскі,
Што магу прапанаваць яму?
Вось хіба што прозвішча – «Баторый»
Прывяло Яўгена да мяне?
Прыйдзе час, калі ў адной з гісторый
Мімаходзь мяне ён закране.

А пакуль выкладвае гасцінцы:
Сала, хлеб, цыбулю – што прынёс…
І напой мужчынскі ў файнай скрынцы,
Моцны пах якога б'е мне ў нос.

Размаўляем, не хаваем вочы,
Наліваем, п'ём, а час бяжыць.
Пралятае так палова ночы.
Покуль ёсць сябры – мы будзем жыць.

Пачынае мне спяваць пра Дэлфі,
Пра сваю жыццёвую турму...
Потым раптам: "А ці можна сэлфі?" —
Чаму ж не? — адказваю яму –
Только ты здымі сваё жалеззе,
Бо ніхто мне не павера, не.
Галава твая сюды ня ўлезе –
Тэлефон маленечкі ў мяне.
Пасядзелі, выпілі са скрынкі,
Сфоткаліся недзе разы тры,
Пагарталі кнігу пра будынкі…
Вось такія сны ў мяне, сябры.
28.07.2022


Рецензии