Далонi

А мы з табою проста чалавечкі,
Трымай мацней у руках маю далонь.
Чароўнее за пах аромасвечкі
Палае ў маёй душы вагонь.
 
Цябе я пакахала у той момант,
Калі зустрэлісь позіркамі мы…
І па крыві прайшоў нібыта ўсполых
Неведамай дагэтуль чысціні.
 
Далонь у далоні ласкава трымаеш,
І ў голас б’юцца разам нашы сэрцы.
Ці ты таксама зараз адчуваеш,
Што гэта сапраўды, а не здаецца?
 
Трымай мацней маю далонь і сэрца –
Я іх табе даверліва дарую.
Не абяцай нічога, так стаецца,
Што ў цішы мы больш з табой пачуем.
 
Не закрывай сваіх вачэй і думак,
Глядзі мне прама ў душу і чытай:
Мае далоні ў тваіх руках – ратунак
Для пачуцця, што льецца цераз край.


Рецензии