Лiпеньскi дзень
Лета долу коціць дні,
Ад спякоты млее цела
У пакоі і ў цяні.
Не чуваць і пеўня спева,
Нават голасу ані.
Сьпёка справа, сьпека злева
І куды ты ні зірні.
Мыслі поўзаюць як мухі,
Камянямі планы мнуць.
Ад бяздзейнасці і скрухі
Хочацца ў раку нырнуць.
Ахалодаць там душою
Думкі выставіць у рад,
Як вячэрняю парою
Заманіць дзяўчыну ў сад.
Каб да роснага світання
З яе вуснаў слодыч піць.
Калі б Бог не даў кахання,
То зачым было б і жыць?
Свидетельство о публикации №122072706841