Ратуй

Ратуй мяне, мілы,
Ратуй мяне ад мяне,
Бо з параненым крылам
Я страціла веру ў сябе.
 
Іду быццам уночы,
На небе ні зор ні луны,
І кожны мой крочык
Над прорвай у валуны.
 
Шукаю ў цемры руку,
Лаўлю твой арамат,
І на знаёмыя гукі
Пакрышачку наўгад.
 
Не бачу свету ў цемры,
Не чую, куды ісці.
У пошуках шчырай веры
Блукаю я па жыцці.


Рецензии