Листапад

у верасні пачаўся лістапад,
Так недарэчна, несваечасова.
Імкнецца злосна вецер неўпапад
І кружыць лісце ў танцы адмыслова.

І гэткая навокал прыгажосць,
Так многа сэнсу ў гэтым жоўтым лісці.
І так шкада, што ты на свеце госць
І восень твая скончыцца калісьці.

Анёл лагодна хлопне па плячу,
І сумна стане, як зімой у садзе.
Хай будзе так...я толькі не хачу,
Как снежань мой пачаўся ў лістападзе.

Стихотворение написано на белорусском языке.
Уверен, что каждый русскоязычный читатель поймёт его без перевода.
                Спасибо .


Рецензии