Калiсьцi былi ой, намнога, намнога...
Калісьці былі – ой, намнога, намнога! –
Даўжэйшыя зімы, даўжэйшай – дарога,
Даўжэйшае лета, а восень – бясконцай,
Цяплейшымі – хата, і дружба, і сонца.
Цяпер жа кароткімі сталі – сяброўства,
І памяць людская, і ўдзячнасць – як помста.
Цяпер карацейшымі сталі каханне,
І ноч – дык зусім! – і вясновае ранне.
Цяпер мімалётнымі сталі сустрэчы:
Не так, як тады, калі мілыя плечы
Твае цалаваў аж да самага ранку.
А зараз паснедаў, – глядзі калыханку!
І доўгімі толькі здаюцца разлукі,
І сэрца ўлюблёнага вечныя мукі,
Гудкі ў тэлефоне, калі не здымаеш,
Прызнанне Радзімы, якога не маеш.
Калісьці была – ой, намнога, намнога! –
Даўжэйшай на могілкі нашы дарога…
25. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122072505189
Спасибо большое за Поэзию!
С уважением -
Янтарная Роза 26.07.2022 22:25 Заявить о нарушении