Кветкu сталu цяжкuмu
старая ўжо толькі прыходзіла да Альжбеты с Хростным, дзяўчына падарослела. Неяк прыбачыўся Марэпе нядаўна сон, что яна бяжыць ў хату да бабы Вэндзы, адчыняе дзверы , а там лятуць дзьмухавінкі нібыто ад дзьмухаўца. Яна кліча баба Вэндза і раптам прасыпаецца.
Паабедалі. Альжбета прыгасціла ўсіх і пачаставала, было дзіўна глядзець, як ў чырвонай сукенке ў блішчынках з фартухам наверх яна кожнаму клала ў талерку ежу. Хростны быў задаволены.
Але Хельга разумела, што пара збірацца , бо яна пакінула дзіцяці разам з матуляй. Хоць і прайшло не так ўжо много часу, але ён для Хельгі здаўся вельмі змястоўным. І як бы то сказаць нагрувасціў яе.
Хростны адрэзаў ёй з сабой кветак, прыгасціў чарніцамі і крыху праводзіў яе . А далей яна пайшла ўжо адна ўсё ты ж лесам елкамі , ды соснамі. Потым пайшла ля дарогі . Хельга яшчэ мроіла размовамі с Марэпай, яна ўспамінала свайго каханка... Недалёка дзе пачынаўся горад крыху далей стаяў помнік незнаёмым салдатам. Кветкі якія несла Хельга раптам здаліся цяжкімі,
і яна вырашыла пакласці іх на пастамент, але гэта быў мабыць агульны жэст, Хельга праз гэта паклала кветкі свайму каханку і нейкай агульнай доле , бо ў жыцці бывае шчасце і няшчасце, навогул яна паклала кветкі невядомасці, яна сама не ведала, што чакае яе наперадзе, але здавалася ўжо ўсе прадбачальным, адзінота таксама не пугала Хельгу, бо ўжо час ішоў па іншаму хутка, і не пытаў, што і як.
Яна глядзела на помнік на чорную дошку , апомнілася і пайшла ледзь, не пабегла ў горад якій ёй адчыняў дзверы.
Свидетельство о публикации №122072504999