Памятаеш?

А памятаеш, я трымаў тваё сэрца ў юнацкай далоні?
Удары яго адчуваў праз тваю далікатную плоць,
І сіняя венка ў такт сэрцу твайму пульсавала на скроні.
Мы былі суцэльныя, нас не магло больш нішто раскалоць.

А памятаеш, як лістота ад клёнаў ляцела пад ногі?
Гарэза-кастрычнік у парку заслаў нам сваю прасціну.
І мы скрыжавалі тады нашых лёсаў шляхі і дарогі,
І мы разбурылі між намі загадкавых страхаў сцяну.

А памятаеш першы вокліч народжанага захаплення?
Нібыта дзіцяці, якое вось-вось толькі ўбачыла свет.
Той наш першы погляд, з якога каханне пусціла карэнне
У нашыя душы і сэрцы, каб мы больш не ведалі бед.

25.07.2022


Рецензии
Цудоуны верш!

Мария Кулеш   06.03.2024 22:13     Заявить о нарушении
Вчлікі дзякуй!!!

Вершы   03.04.2024 09:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.