Неба заiмглёнае на зары вячэрняй...
Неба заімглёнае на зары вячэрняй.
Неба заімглёнае, як мая любоў.
Ой, ты, маё сэрцайка, ты кахаеш верна.
Колькі б ні кахала ты, табе мала зноў!
Неба заімглёнае на зары вячэрняй.
Неба заімглёнае, ноччу пойдзе дождж.
Ой, ты, маё сэрцайка, песенькай вясенняй
Шчасце маё крохкае ты не патрывож!
Неба заімглёнае на зары вячэрняй.
А табе так хочацца, сэрцайка, кахаць,
Бо каханне дзіўнае, бо каханне вернае
Навалоку-марыва будзе асвятляць!
24. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122072400531