Самота

Мне не хапае роднай мовы,
Бо чую толькі ад сябе
Напаўзабытыя ўжо словы
І заліваўся ў журбе.

Яны гучаць мне даўняй песняй,
Што вышыбае слёзы з воч,
Такой надрыўнаю, балеснай
Такою цёмнаю, бы ноч.

Зноў ажываюць сны былыя,
Як кветкі майская вясны,
Калі былі мы маладыя,
Калі жыццём былі яны!

Мне не хапае роднай мовы,
Бо глухне ў краю яе гук,
Гарыць румянец нездаровы
Самотаю халодных рук.


Рецензии