Сакрат
Пасля сарака разумееш чаму важны строй,
На што камандзір і навошта раменне мяняць у шчыта,
Пабачыўшы як выдыхае паплечнік: Ахой...
І кроўю плюецца а ў радзе байцоў пустата.
Хай нехта запоўніць у лініі гэты разрыў,
Шагаюць гапліты, іх круглыя ззяюць шчыты.
Таго ужо няма, з кім гадзіну таму гаманіў
І прыкра і радасна што гэтым разам забіты не ты.
Ты будзеш раменне шчыта перад боем круціць зноў і зноў,
Узгадваць гэтага сябра, ды іншых, што там засталіся ляжаць.
Усе - толькі воля Алімпа, што значыць - багінь і багоў...
Ці добрая воля...але на жыцці у людзей адбілася гэта пячаць.
Свидетельство о публикации №122072206241