Ноч цiха спявае мне песню...

***
Ноч ціха спявае мне песню,
А хор цвыркуноў падпявае.
І песня ляціць ў паднябессе,
І дзіўная музыка грае…

Ноч ціха спявае і шэпча
Пра ясныя вочы твае.
Пра ранне тваё і пра вечар,
І як мне цябе не стае.

Стае толькі сіл мне на песню,
На дзіўную песню ўначы,
Што мкнецца ў тваё паднябессе,
Але не знаходзіць ключы…

Ключы да твайго паднябесся,
Ў якім не са мною маўчыш.
Ноч ціха спявае мне песню,
Якую, дай Божа, ты сніш…

22. 07. 2022 г.


Рецензии