ЧЫЯ ВIНА?..

Хто праведнiкам быў?.. Чыя вiна?..
Гiсторыя адкажа з цягам часу…
Шкада, што не прачнецца той юнак –
Сваё жыццё аддаў за родну хату.

Дзяўчынка-крошка пад абломкамi
Нiколi не надзене белы вэлюм.
У выжыўшых, з сiвымi скронямi,
Напоўнiцца  душа сiрэны спевам…

Гудуць гарматы, топча сэрцы танк,
Патокi брудныя калечаць душы.
Прыцягвае варон крывавы смак,
Як хмары чорныя над краем кружаць.

Пакiне час сягонняшнi бяду
У сэрцах кожнага на белым свеце –
Хто ў муках за бацькоў сваiх вiну,
А хто над прахам, што даносiць вецер…


Рецензии