Лета. Лiпень. Вечарэе

Лета. Ліпень. Вечарэе.
Прагудзеў у лісці жук.
Успамін мне сэрца грэе
Цеплынёю родных рук.

Ахінае ў кужаль белы
Праляцеўшыя гады,
Калі быў я зыркі, смелы,
І бясконца малады.

Можа з гэтае прычыны
Не хацелася сядзець.
За мяжу маёй Айчыны
Так цягнула паглядзець.

Паглядзець жывуць як людзі
Можа штосці пераняць,
Бо жыццё паганым будзе,
Калі вечна даганяць.

Светла-сіні надвячорак
Роіць мысьлі ў галаве,
Апусцелы панадворак
Ў госці да сябе заве.


Рецензии