Падымаю вочы у неба...
Падымаю вочы ў неба:
З лёгкай шэранню блакіт.
Там нічога ўжо не трэба,
Толькі зорак малахіт.
Зоркі там цвітуць, як мальвы.
Лёгка дыхаць там і пець.
Недзе там прытулак мамы.
Хоць разок бы паглядзець!
Там ты зноў дзіцёнкам будзеш,
Сум пакінеш на зямлі.
Пра трывогі ўсе забудзеш,
Там галактык караблі!
Там зямное шчасце – дробязь,
І ў душы – не пустата.
Там пануе толькі вобраз
Ўсёабдымнага Хрыста.
Казанская, 21. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122072105010