Заснуу сусед, што з горада прыехау...

***
Заснуў сусед, што з горада прыехаў
Касіць траву. Заснула наваколле…
Сабакі спяць, і засынае рэха.
Адно не спіць яшчэ – маё бяссонне.

Ліхтар гарыць. І цвыркуны не спяць.
Ледзь чутна строкат крылаў іх ліецца.
І зорачкі – хоць рэдкія – гараць.
І стомленая песня спаць кладзецца.

21. 07. 2022 г.


Рецензии