Ад стварэння да старэння

Ад стварэння да старэння
Праз гадоў стоўпатварэнне
Мы шыбуем без спынення,
Пад канвоем прызначэння
Да прыпынку "Заканчэнне."
Той фінал, як вызваленне,
Для ўсіх без выключэння,
Хто асіліў шлях сталення.


Рецензии