Пад парасонам крыл буслiных...
Пад парасонам крыл бусліных
Зямелька наша – Беларусь.
Між ручаёў стаяць каліны,
Уздоўж дарог – палёў абрус.
То жоўцень рапсавы смяецца,
То з возера злятае гусь…
А мне тут песня удаецца,
Люблю Радзіму – Беларусь.
Калі гляджу я ёй у вочы,
Здымае з сэрца суму груз.
Туманныя люблю я ночы
Зямелькі з назвай Беларусь.
Імя яе шапчу заўсёды,
Дзе б я ні быў, які б прымус
Ні адчуваў. З любой нагоды
Успамінаю Беларусь.
Зямелька родных крыл бусліных
Накрыла шчасця мне абрус,
Дзе лёс мой вышыты калінай,
Дзе расцвітае Беларусь…
19. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122071905837