Радасць чалавека

Хто мае радасць у сабе,
Той да Бога ў малітве імкнецца.
І прад Ім, Усявышнім, у пакорнай мальбе
Ўсялякіх ласк і дабротаў даб'ецца.

Мае радасць і той чалавек на зямлі,
Што да Матчыных рук прыпадае.
Ён просіць Яе, каб карэнні ўзраслі.
Сваю горыч, трывогу і сум ён Ёй давярае.

Шчаслівы і радасны той чалавек,
Які Маці-Айчыну шануе,
Каторы, пражыўшы нялёгкі наш век,
Схіляецца нізка ў зямлю, вуснамі землю цалуе...


Рецензии