За акном ужо амаль сцямнела...
За акном ужо амаль сцямнела.
Праз акно ліецца арамат
Жоўтых лілій. Неба зашарэла.
Засынае мой зялёны сад.
Кусцік руж суседскі ружавее
І, здаецца, нібы малаком
Ён абліты. Свежы ветрык вее
І ужо цямнее за акном.
Ясна чую, як гавораць дзеці.
Льюцца і звіняць іх галасы.
Як жа добра жыць на гэтым свеце,
Піць бальзам вячэрняе расы.
Недзе брэша сцішана сабака.
Небарака, ён прыстаў за дзень.
Цемра ночы сыпле дробным макам
І брыдзе, як плямісты алень.
Цішыня. Цвыркун ледзь-ледзь спявае
І лятае лілій арамат,
Праз акно у хату залятае.
Засынае мой зялёны сад…
18. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122071806966