Дачакалiся лета
Сакавік нас цяплом прывеціў.
Распускацца раней пачалі сады,
Вербай адзін аднаго адмецілі.
Красавік надзяляў сняжком,
І марозец шчыпаў балюча.
Свой бярозкі пусцілі сок,
Прызямліўся бусел рашуча.
Пачыналі араць і сеяць,
Святкавалі з радасцю Пасху.
Памянулі сваіх мы продкаў
І лета сустрэлі з ласкай.
Свидетельство о публикации №122071802606