Ранiца на Валоках

Раніца на Валоках

На сцяне суседскай хаты
Пакідае сонца след.
Апрануліся у шаты
Ружы ў садзе і сусед.

У нядзельныя у шаты
Апрануўся цэлы свет.
На сцяне суседскай хаты
Пакідае сонца след.

І плыве, блішчыць бакамі
Сонца – лебедзь залаты.
Не злавіць яго рукамі,
Як бы ні імкнуўся ты.

І брыдзе, смяецца ранне,
Мочыць ногі у расе.
З раннем ранняе спатканне
Мне удачу прынясе.

У царкву ўжо недзе звоняць.
Лена выгнала кароў.
І Іван кароўку гоніць.
Наступіла ранне зноў.

Працаваць не буду сёння,
Хіба трохі паліваць.
На мяне глядзяць спрасоння
Лес, лугі і сенажаць.

Бабу Ліду цягне Ларык,
Баба з палкаю ідзе.
У суседа брэша Шарык,
І цыбуля – ў лебядзе.

Раздае загады жонка,
Што Раману дзе рабіць.
Зацвілі мае рамонкі,
Дык чаму ж мне тут не жыць

У пасёлку гэтым мілым
Ды з Валокаў не глядзець,
Як нябеснае свяціла
Запрашае песні пець?

17. 07. 2022 г.


Рецензии
Очень красивая беларуская мова, меткие у Вас фразы. Я кахаю Беларусь! Вы мае сябры!

Лесь Украинец   15.08.2022 05:42     Заявить о нарушении
Дзякуй, мой даражэнькі сябра!

Юрий Боровицкий   15.08.2022 08:58   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.