З акна майго я бачу...

Пераклад зь гішпанскай на беларускую верша маёй дарагой сяброўцы Віялеты "Desde la ventana"

З акна майго я бачу
Няўстойлівы кастрычнік.
Дзіўлюся сталым ранкам —
І гэта мая звычка.

Я ведаю, што момант
Занадта шпаркабеглы,
Мне смак яго вядомы
Прыбавлівы і пекны.

Цяпер, не назаўсёды
Пасрэбраныя дрэвы,
Аздобу сонца плавіць
І гэта толькі шэрань.

Рака не затрымае
Уцеклівыя воды.
Я не марную часу,
Ня трэ шукаць нагоды.

Кіруецца балянсам
Сусьветная прырода
Я бачу таямніцы
І сьвет яе лагоды.


Рецензии