Я ёсьць жанчынай

Пераклад зь гішпанскай верша "Mujer que soy" маёй дарагой сяброўцы Віялеты.


Я ёсьць жанчынай,
Што любіць зоры,
Якія блізяць
Сусьвет да праўды.

Я ёсьць жанчынай,
Зазнаўчай болю.
І веліч шчасьця
Мяне кранае.

Я ёсьць жанчынай,
Жыцьцё спавольна
Смакую ўдосталь, —
Чароўны шанец!

Калі я блізка —
Запал адчуеш,
Падобны пульсу
Майго каханьня.

Сьпяваю думкі,
Задумы танчу.
Навочных цудаў
Я плён убачу!

Павабна пані
Распусьціць косы,
Усьмешкай шчырай
Кране глыбока.
-----
Дачка навальніцы,
Пляменьніца сонца.
Жанчына раздольля,
Нашчадак свабоды!


Рецензии