Пайшоу у лазню, узяу з сабою...

***
Пайшоў у лазню, ўзяў з сабою
Льняны матулін ручнічок.
Ён мілы мне, люблю да болю,
Ён неразлучны мой дружок.

Калісь пад час вайны саткала.
Быў бесканечным той сувой!
Ды засталося вельмі мала:
Ручнік адзіны гэты твой.

Я берагу яго, як талент,
Як зрэнку вока, берагу.
І ноччу, каб мяне спыталі,
Сказаць, дзе ён ляжыць, магу.

Стамлюся, твар ім выціраю,
Гаю і сэрца, і душу.
Пры гэтым маму ўспамінаю,
Бо гэтак памяць варушу.

Пайшоў у лазню, ўзяў з сабою
Льняны матулін ручнічок.
Ён пахне мамаю… жывою…
І кажа мне: “Жыві, сынок!”

16. 07. 2022 г.


Рецензии